Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906118_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2019 08:59
05.06.2017 11:29 Грамадства

На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць цёплае і няўстойлівае надвор'е

Мінск, 5 чэрвеня. На гэтым тыдні чакаецца цёплае і няўстойлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у аўторак надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 20—25°С, па поўдні краіны да плюс 27°С.

"У сераду чакаецца найбольш дажджлівае надвор'е на гэтым тыдні. З Заходняй Еўропы праз Беларусь будзе праходзіць актыўны атмасферны фронт і прынясе ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большую частку рэспублікі кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях моцныя дажджы, навальніцы", — адзначыў сіноптык. Тэмпература ноччу ад плюс 8°С па паўночным усходзе да плюс 17°С па паўднёвым захадзе краіны; днём плюс 17—24°С, па паўднёвым усходзе да плюс 29°С.

Як паведаміў Рабаў, у чацвер ноччу атмасферны фронт яшчэ захавае свой уплыў пераважна па паўночным усходзе краіны, дзе і пройдуць дажджы, месцамі моцныя, а таксама навальніцы; днём будзе паступаць няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора, у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 17—24°С.

У пятніцу ноччу па поўначы, днём па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 16—21°С, па паўднёвым захадзе да плюс 25°С.

"У выхадныя надвор'е будуць вызначаць чарговыя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы: на большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы", — паведаміў Рабаў. Тэмпература паветра складзе ў суботу ноччу плюс 9—16°С, днём плюс 18—25°С, у нядзелю ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 16—21°С, па паўднёвым захадзе да плюс 23°С.

Сіноптык таксама паведаміў, што тэмпература вады ў рэках і вадаёмах некалькі панізілася і складае цяпер 13—20°C. "У найбліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры каля Жлобіна ўзровень апусціцца ніжэй за адзнаку, што абцяжарыць працу рачнога транспарту", — падкрэсліў ён.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН