Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906123_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 06:27
05.06.2017 11:52 Палітыка

Макей: Беларусь і Расія вымушаныя адбіваць спекулятыўныя атакі на ЕАЭС

Мінск, 5 чэрвеня. Беларусь і Расія вымушаныя адбіваць спекулятыўныя атакі на ЕАЭС і пераадольваць прадузятае стаўленне Еўрапейскага саюза да ідэі інтэграцыі інтэграцый. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі 5 чэрвеня ў Маскве, паведамляе ў "Твітэры" беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Макей таксама назваў асцярогі з нагоды рэгулярных сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017" "абсурднымі, недарэчнымі і дэманстратыўнымі".

Перад пачаткам калегіі Макей і кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адкрылі фотавыставу, прысвечаную 25-годдзю ўстанаўлення беларуска-расійскіх дыпламатычных адносін.

Лаўроў адзначыў пазітыўныя вынікі развіцця расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у якім задзейнічаныя ўсе рэгіёны дзвюх краін. "Прыемна, што ў эканоміцы ў нас назіраюцца вельмі і вельмі пазітыўныя вынікі, — цытуе кіраўніка расійскага МЗС ТАСС. — Беларусь з`яўляецца першым гандлёвым партнёрам Расіі з ліку краін — удзельніц СНД і чацвёртым партнёрам, калі браць у разлік усіх без выключэння партнёраў нашай краіны. Расія традыцыйна галоўны гандлёвы партнёр Беларусі". Паводле слоў Лаўрова, прынцыпова важна, што "ў намаганнях па развіцці гуманітарных і эканамічных сувязяў удзельнічаюць практычна ўсе без выключэння рэгіёны" дзвюх краін.

Макей, у сваю чаргу, адзначыў, што Беларусь і Расію "звязваюць братнія інтэграцыйныя адносіны". "Важна, што мы не разгубілі патэнцыял нашых краін, а, наадварот, імкнуліся яго прымножыць. Наша дасягненне ў тым, што рускія не адчуваюць сябе чужымі ў Беларусі, а беларусы — у Расіі. Наша задача захаваць гэта", — сказаў кіраўнік беларускага МЗС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН