Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906136_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 06:40
05.06.2017 13:27 Палітыка

Лаўроў: Эфектыўнасць далейшага прасоўвання ЕАЭС залежыць ад зладжанасці дзеянняў і ўзаемнай адкрытасці краін аб'яднання

Мінск, 5 чэрвеня. Эфектыўнасць далейшага прасоўвання Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на міжнароднай арэне залежыць ад зладжанасці дзеянняў і ўзаемнай адкрытасці краін аб'яднання, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, адкрываючы 5 чэрвеня ў Маскве перамовы са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

"Расія і Беларусь плённа ўзаемадзейнічаюць у межах ЕАЭС, які ўжо дамогся ўражальных вынікаў у справе фарміравання агульнага рынку з універсальнымі правіламі для эканамічных аператараў, — цытуе Лаўрова ТАСС. — Зыходзім з таго, што ад зладжанасці дзеянняў еўразійскай пяцёркі, іх узаемнай адкрытасці шмат у чым залежыць эфектыўнасць далейшага прасоўвання ЕАЭС на сусветнай арэне".

Асаблівае значэнне надаецца далейшаму развіццю знешніх сувязяў ЕАЭС, падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС. "Нарошчванне інфармацыйнай працы з мэтай павышэння яго міжнароднага аўтарытэту — у ліку нашых безумоўных прыярытэтаў", — сказаў Лаўроў.

5 чэрвеня ў Маскве праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН