Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906146_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 06:04
05.06.2017 13:11 Грамадства

У Мінску затрыманы графіціст Алег Ларычаў

Мінск, 5 чэрвеня. У Мінску затрыманы арт-менеджар і графіці-мастак Алег Ларычаў.

Тэлефон Ларычава адключаны. У каментарах у "Твітэры" Ларычаў паспеў паведаміць, што яго затрымалі разам з Ганнай Новік ў ноч на 4 чэрвеня. "Начавалі ў РУУС і на Акрэсціна. Зараз чамусьці зноў у РУУС Кастрычніцкага раёна прывезлі", — напісаў ён. Ларычаў таксама паведаміў, што іх затрымалі з фарбай і трафарэтам з сімволікай "Белага легіёна". "Але шыюць зноў 17.1 (дробнае хуліганства. — БелаПАН.)", — удакладніў графіціст.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ларычава павінны судзіць 5 чэрвеня ў другой палове дня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска, аднак пацвердзіць гэтую інфармацыю ў судзе пакуль не ўдалося.

Алег Ларычаў — арганізатар фестывалю вулічнага мастацтва Urban Myths і куратар стрыт-арт-супольнасці Signal. На старонцы суполкі ў сацсетках публікаваліся фатаграфіі вострых сацыяльных графіці і постараў, якія апошнім часам з'яўляліся ў Мінску (напрыклад, калючы дрот на мурале аб дружбе Мінска і Масквы, сатырычныя малюнкі былога міністра працы і сацыяльнай абароны Мар'яны Шчоткінай, экс-прэм'ера Міхаіла Мясніковіча, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы). Аўтары большасці гэтых работ невядомыя.

4 красавіка Ларычаў быў збіты невядомым у пад'ездзе свайго дома. Яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму. Графіціст звярнуўся ў міліцыю з заявай аб пошуку нападнікаў і прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН