Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906151_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 05:32
05.06.2017 13:56 Палітыка, Эканоміка

Трохбаковыя вучэнні "Славянскае братэрства — 2017" пад Брэстам фінансуе беларускі бок

Мінск, 5 чэрвеня. Фінансавыя выдаткі на правядзенне сумесных беларуска-расійска-сербскіх тактычных вучэнняў "Славянскае братэрства — 2017" у Брэсцкай вобласці ўзяў на сябе беларускі бок, паведаміў журналістам 5 чэрвеня намеснік кіраўніка манеўраў з расійскага боку палкоўнік Аляксей Згібнёў.

"Згодна з даўно прынятымі нормамі і правіламі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, ўсе выдаткі на правядзенне гэтага сумеснага вучэння бярэ на сябе той бок, на тэрыторыі якога яно праводзіцца. У дадзеным выпадку — гэта Рэспубліка Беларусь", — цытуе Згібнёва ТАСС. У 2015 і 2016 гадах вучэнні праводзіліся ў Расіі і Сербіі, і аплачвалі іх гэтыя краіны, дадаў Згібнёў.

Паводле яго слоў, Беларусь падасць удзельнікам манеўраў бясплатнае пражыванне ў палявым лагеры, харчаванне, лазнева-пральнае, медыцынскае і іншыя віды забеспячэння, культурную праграму. Сербскія вайскоўцы будуць выкарыстоўваць беларускую баявую тэхніку, узбраенне і боепрыпасы.

Як паведамлялася раней, у вучэннях возьмуць удзел падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі, 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў УС Расіі і Спецыяльнай брыгады Узброеных сіл Сербіі.

Вучэнні пройдуць пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі ў два этапы.

Воінскім кантынгентам ад узброеных сіл трох краін трэба будзе адпрацаваць пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў сумеснымі падраздзяленнямі падчас выканання задач па барацьбе з тэрарызмам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН