Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906162_456321/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 06:08
05.06.2017 13:48 Палітыка

Беларусь і Расія дамовіліся абменьвацца інфармацыяй аб кантактах з НАТА

Мінск, 5 чэрвеня. Беларусь і Расія дамовіліся абменьвацца інфармацыяй аб кантактах з НАТА, паведаміў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў 5 чэрвеня ў Маскве на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоў з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Відэатрансляцыя прэс-канферэнцыі вялася на сайце агенцтва ТАСС.

Паводле слоў Лаўрова, бакі сур`ёзна заклапочаныя ўзмацненнем ваеннай дзейнасці НАТА ў рэгіёне, што "падрывае стратэгічны баланс у Еўраатлантыцы і стварае пагрозу бяспецы нашых дзяржаў". "Дамовіліся і далей каардынаваць падыходы па выбудоўванні адносін з НАТА, абменьвацца інфармацыяй аб кантактах з альянсам, у тым ліку ў межах Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, дзе сёлета старшынюе Рэспубліка Беларусь", — сказаў Лаўроў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН