Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906165_558968/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 18:01
05.06.2017 13:52 Эканоміка, Фінансы

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня

Мінск, 5 чэрвеня. 5 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра і расійскага рубля, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0074 рубля (0,35%) да 2,1012 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0015 рубля (0,08%) і склаў 1,865 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0028 рубля (0,09%) і склаў 3,2948 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Раніцай у панядзелак цэны на нафту паказваюць пазітыўную дынаміку. У 13.00 цана на нафту маркі Brent вагалася блізу 50 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 7,24 капейкі, склаўшы 56,6152 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН