Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/05/906186_445632/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 10:07
05.06.2017 14:09 Палітыка

Кіраўнік МЗС Лаўроў лічыць Мінск аптымальнай пляцоўкай для перамоў па міжнародных праблемах

Мінск, 5 чэрвеня. Калі ў міжнароднай супольнасці ўзнікне неабходнасць наладзіць перамовы па любой актуальнай тэме, то Мінск "для многіх будзе аптымальным месцам для перамоўнага працэсу", заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі 5 чэрвеня ў Маскве.

Анлайн-трансляцыю прэс-канферэнцыі вяло МЗС Расіі.

Лаўроў падзякаваў беларускаму боку за даванне перамоўнай пляцоўкі для сустрэч трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. "Мы зацікаўленыя ў тым, каб украінскі крызіс быў пераадолены як мага хутчэй. Перакананыя, што гэта можна зрабіць толькі на аснове палітыка-дыпламатычных намаганняў і пры поўным выкананні мінскіх дамоўленасцяў ад лютага 2015 года", — сказаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН