Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/07/906552_123456/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:20
07.06.2017 13:23 Эканоміка, Фінансы

Еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ

Мінск, 7 чэрвеня. 7 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель нязначна ўмацаваўся да долара ЗША, знізіўся — да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0014 рубля (0,07%) і склаў 2,1012 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 1,8672 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0037 рубля (0,11%) і склаў 3,2982 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту стабільныя ў сераду пасля істотнага скачка па выніках папярэдняй сесіі. Да 13.00 цана на нафту маркі Brent вагаецца каля адзнакі 50 долараў за барэль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 8,69 капейкі і склаў 56,5878 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН