Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/08/906688_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:29
08.06.2017 11:16 Палітыка

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека раскрытыкаваў афіцыйны Мінск за адмову супрацоўнічаць са спецдакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі

Мінск, 8 чэрвеня. Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зейд Раад аль-Хусейн раскрытыкаваў шэраг краін за адмову супрацоўнічаць са спецдакладчыкамі ААН. Адпаведную заяву ён зрабіў на 35-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Зейд Раад аль-Хусейн адзначыў, што прызнаваць мандат краінавага спецдакладчыка адмаўляюцца ўлады Беларусі, КНДР, Эрытрэі, Ізраіля, Ірана. Ён таксама падкрэсліў, што спецдакладчык па катаваннях да гэтага часу не змог пабываць у амерыканскай турме на ваеннай базе Гуантанама, дзе ўтрымліваюцца падазроныя ў тэрарызме.

14 чэрвеня Савет ААН па правах чалавека разгледзіць новы даклад спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасці, пасля чаго пройдзе галасаванне аб працягу яго мандата. Тэкст дакладу быў апублікаваны 23 мая. У ім адзначана "хуткае і рэзкае пагаршэнне" сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2016 года па 31 сакавіка 2017-га.

1 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу раскрытыкаваў дакумент: "Гэты даклад, на жаль, па-ранейшаму ангажаваны. Ніякай каштоўнасці для Беларусі ён не ўяўляе, зрэшты як і для краін — ініцыятараў дакладу і гэтай пасады спецдакладчыка. Наша пазіцыя ў дачыненні да гэтага мандата нязменная: ён не ўяўляе ніякай каштоўнасці для Рэспублікі Беларусь. Мы перакананыя і ведаем, што большасць краін — членаў ААН падзяляюць нашы падыходы і ацэнкі ў дачыненні да гэтага паста і не падзяляюць падыходы і ацэнкі спецдакладчыка ў дачыненні да нашай краіны".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН