Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/08/906728_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:49
08.06.2017 13:54 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель патаннеў на таргах БВФБ на фоне падзення цэн на нафту

Мінск, 8 чэрвеня. 8 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0054 рубля (0,26%) і склаў 2,108 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0061 рубля (0,33%) і склаў 1,8733 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0088 рубля (0,27%) і склаў 3,2894 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Каціроўкі нафты маркі Brent пасля паведамлення аб нечаканым павелічэнні запасаў у ЗША страцілі ўвечары серады каля 4%, але ў чацвер паступова растуць. Да 13.00 цана на нафту маркі Brent вагаецца каля адзнакі 48,5 долара за барэль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 39,79 капейкі, склаўшы 56,9857 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН