Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/09/906957_456321/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:40
09.06.2017 13:28 Грамадства

Юрый Амбразевіч абраны сукаардынатарам ААН па пытаннях забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння

Мінск, 9 чэрвеня. Рашэннем Канферэнцыі ААН па раззбраенні пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч 8 чэрвеня быў абраны сукаардынатарам рабочай групы Канферэнцыі па пошуку шляхоў прасоўвання наперад, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

На гэтай пасадзе прадстаўнік Беларусі "будзе весці працу па разглядзе тэматыкі новых тыпаў зброі масавага паражэння і новых сістэм такой зброі, уключаючы радыелагічную зброю; а таксама ўсёабдымнай праграмы раззбраення і транспарэнтнасці ў пытаннях узбраення з фокусам на выпрацоўку перамоўнага мандата канферэнцыі па гэтых пытаннях".

"Такое рашэнне канферэнцыі мае асаблівую важнасць у кантэксце падавання Рэспублікай Беларусь у 2017 годзе на разгляд першага камітэта Генасамблеі ААН праекта рэзалюцыі аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння і новых сістэм такой зброі, — пракаментавала прэс-служба. — Рашэнне канферэнцыі чарговым разам пацвярджае аўтарытэт Беларусі як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка пабудовы больш бяспечнага свету".
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН