Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/09/907064_589647/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 02:24
09.06.2017 18:20 Эканоміка, Фінансы

У нацыянальным аэрапорце Мінск спыняецца прыём наяўнай валюты за паслугі

Мінск, 9 чэрвеня. У нацыянальным аэрапорце Мінск 10 чэрвеня спыняецца прыём ад пасажыраў наяўнай валюты за паслугі.

Прэс-служба аэрапорта растлумачыла, што гэта звязана з непрацягам Нацыянальным банкам Беларусі дазволу на прыём замежнай наяўнай валюты і аказанне паслуг за замежную наяўную валюту.

Разлікі зараз будуць рабіцца за наяўныя беларускія рублі альбо ў безнаяўнай форме банкаўскімі карткамі.

Як паведамлялася, у пачатку года ўрад і Нацбанк зацвердзілі план па дэдаларызацыі эканомікі. Ён прадугледжвае меры па скарачэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках і пры выплаце збораў, пошлін і іншых плацяжоў, а таксама ў якасці эквіваленту меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэн. Асноўныя меры зацверджанага плана павінны быць рэалізаваныя ў 2017—2018 гадах.

З пачатку чэрвеня ў Беларусі авіяперавозчыкі, медустановы і страхавыя кампаніі былі таксама пазбаўленыя права на разлікі за свае паслугі ў замежнай валюце з насельніцтвам.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239