Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/09/907066_907067/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 14:15
09.06.2017 18:04 Грамадства

Святлана Алексіевіч назвала формай тэрарызму фальшывыя паведамленні пра сваю смерць

Мінск, 9 чэрвеня. Падчас прамой лініі ў эфіры расійскага тэлеканала "Дождь" 9 чэрвеня беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч назвала "формай тэрарызму" фальшывыя паведамленні аб яе смерці, якія прагучалі ў маі.

"На маё шчасце, я ў гэты час была ў Сеуле. Зусім там іншыя адносіны да смерці, усходняя культура — яна вельмі цікавая. І я паставілася, вядома, як да такога дрэннага гумару. А, шчыра кажучы, падумаўшы, я зразумела, што гэта від тэрарызму. Тэрарызм — гэта ж не абавязкова, каб цябе грузавіком прыціснула або каб цябе расстралялі. Гэта таксама форма тэрарызму. Увогуле, мы ў руках вар`ятаў-адзіночак", — сказала Алексіевіч.

18 мая ў "Твітэры", у акаўнце, заведзеным ад імя новага міністра культуры Францыі Франсуаз Нісен, з`явілася інфармацыя пра смерць беларускай пісьменніцы. У прэс-службе Міністэрства культуры і камунікацыі Францыі БелаПАН тады заявілі, што старонка ў сацсетцы, на якой з`явілася паведамленне пра смерць Алексіевіч, на самай справе "не з`яўляецца афіцыйным акаўнтам міністра". Французскае выданне Le Figaro, якое адным з першых перадало навіну пра смерць Алексіевіч са спасылкай на Нісен, пазней размясціла абвяржэнне, патлумачыўшы, што твітэр-акаўнт міністра быў фэйкавым.

Адказнасць за паведамленне ўзяў на сябе італьянскі журналіст Тамаза дэ Бенедэці, вядомы стварэннем фальшывых навін.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН