Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/09/907072_225588/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:07
09.06.2017 17:29 Грамадства

Святлана Алексіевіч: Дайце танкі — і ў Беларусі можна пачаць такую ж вайну, як у Данбасе

Мінск, 9 чэрвеня. Людзі ва Украіне і Расіі не хочуць ваяваць адзін з адным, канфлікт падаграваюць улады, якія зыходзяць з геапалітычных інтарэсаў. Такое меркаванне выказала лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры пісьменніца Святлана Алексіевіч падчас прамой лініі ў эфіры расійскага тэлеканала "Дождь" 9 чэрвеня.

Яна падкрэсліла, што лічыць далучэнне Крыма да Расіі ў 2014 годзе акупацыяй. "Вайна — тая, якую пачала Расія ў Данбасе, — гэта на сумленні Расіі. Таму што такую вайну можна распачаць і ў Беларусі. Дайце туды танкі, дайце туды зброю — там каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго хочаш", — лічыць Алексіевіч.

"Чалавек, — адзначыла яна, — досыць недасканалая і вельмі палітычная істота". Аднак "людзі не жывуць палітыкай", таму "ім можна ўкласці ў галаву ўсё, што хочаце", дадала пісьменніца.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН