Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/09/907128_907129/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:50
09.06.2017 22:17 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк увёў у абарачэнне адчаканеныя ў Літве памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага"

Мінск, 9 чэрвеня. Нацыянальны банк Беларусі 9 чэрвеня выпусціў у абарачэнне памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны": срэбную — наміналам 20 рублёў, масай 33,62 г, дыяметрам 50,00 мм, пробай сплаву 925, накладам 2.000 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм, накладам 3.000 штук.

Як паведамляе Нацбанк, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — гравюра аўтапартрэта Францыска Скарыны з кнігі "Быццё", выдадзенай Ф.Скарынам; злева і справа — дэкаратыўны арнамент, у поле якога ўпісаны: злева — год чаканкі, справа — проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры — намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры — выява горада Прагі са старадаўняй гравюры ( "Сусветная хроніка" Шэдэля, XV ст.), Злева і справа — фрагменты будынкаў з гравюр Ф.Скарыны; у ніжняй частцы — надпіс "ПРАГА"; у верхняй — выява астранамічнага пражскага гадзінніка, над ім — надпіс па крузе "ШЛЯХ СКАРЫНЫ".

Манеты адчаканеныя ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор".

"Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН