Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/10/907136_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 21:17
10.06.2017 12:35 Грамадства

У Магілёве згарэў гістарычны будынак

Магілёў, 10 чэрвеня. У Магілёве позна вечарам 9 ліпеня здарыўся пажар у будынку па вуліцы Лазарэнкі, прызнаным аб'екта гісторыка-культурную спадчыну.

Інфармацыя аб узгаранні ў двухпавярховым  будынку, які не эксплуатаваўся, паступіла ў МНС у 22.10. Будынак гарэў унутры, гарэў таксама дах. "У выніку пажару знішчана 100 кв м даху, пашкоджана 50 кв. м перакрыцця. Пацярпелых няма", — паведамілі- распавялі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Прычына пажару высвятляецца.

Згаданы будынак не эксплуатуецца з 2006 года. На думку мясцовых жыхароў, прычынай узгарання магло быць свавольства падлеткаў.

Адзначым, што пажар здарыўся ў будынку, які з'яўляецца агульным для дамоў № 7 і № 9 па вуліцы Лазарэнкі, пабудаваным у пачатку ХХ стагоддзя. У канцы 2013 года па ініцыятыве магілёўскіх улад аавукова-метадычны савет Міністэрства культуры пазбавіў яго, а таксама дамы №№ 5, 13 і 15 статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак умяшалася Генеральная пракуратура і статус будынкаў быў захаваны.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН