Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/11/907184_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 21:06
11.06.2017 14:36 Грамадства

Малалетні масквіч Якаў Зібараў перададзены бабулі

Мінск, 11 чэрвеня. Пяцігадовага Яшу Зібарава, якога год шукалі ў Расіі, а знайшлі пад Магілёвам, 10 чэрвеня беларускія органы апекі перадалі сваякам, бабуля ўжо вязе хлопчыка ў Расію, паведаміў тэлеканал ОНТ 10 чэрвеня ў вячэрняй праграме "Нашы навіны".

Усе дакументы на перадачу дзіцяці, як паведамляецца ў рэпартажы АНТ, "падрыхтаваныя ў лічаныя хвіліны. "З гэтага моманту гадаваць Яшу будзе бабуля — нядаўна яна аформіла папярэднюю апеку, а неўзабаве з мужам усынавіць унука. Праз суд жанчына будзе дамагацца пазбаўлення маці правоў на Яшу. Шчаслівае вяртанне хлопчыка дадому стала магчымым дзякуючы сумеснай працы МУС Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў рэпартажы.

ОНТ паведамляе, то дзіця знайшлі ў машыне, спыненай для праверкі на трасе Мінск — Магілёў.

"Нашы навіны" нагадваюць, што ў Расіі Яша быў абвешчаны ў федэральны вышук. Больш за год таму ён знік разам з маці. 26-гадовая Аляксандра Зібарава на той момант уваходзіла ў дэструктыўную групу. Яе адэпты прапаведавалі свабодныя адносіны, здымаліся ў фільмах для дарослых і прыносілі свайму духоўнаму настаўніку Сяргею Кірыенку нядрэнны прыбытак. Некалькі дзён таму гуру затрымалі ў Балгарыі. Паводле непацверджаных звестак, Якава хацелі пераправіць у Лацінскую Амерыку, дзе, як мяркуецца, і знаходзіцца яго маці, паведамляе ОНТ.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН