Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/11/907204_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:47
11.06.2017 15:13 Эканоміка

Белстат: Аб'ём вырабленай фермерамі прадукцыі ў 2016 годзе павялічыўся амаль на 15%

Мінск, 11 чэрвеня. За 2016 год сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі выраблена сельскагаспадарчай прадукцыі ў бягучых цэнах на 291 млн рублёў, або на 14,6% у супастаўных цэнах больш, чым у 2015 годзе. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Даныя аб фермерах збіраюцца раз на год і публікуюцца ў маі-чэрвені.

Летась у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках сабрана 151,4 тыс. тон збожжа, або 2% ад агульнай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый, 347,1 тыс. тон бульбы (5,8%), 346,7 тыс. тон агародніны (18,3%), 90,6 тыс. тон буракоў цукровых (2,1%), 43,8 тыс. тон садавіны і ягад (6,2%).

На пачатак 2017 года ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках трымалася 14,9 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы (0,3% ад агульнага пагалоўя ў гаспадарках усіх катэгорый), 30,7 тыс. галоў свіней (1%), 119,1 тыс. галоў птушкі (0,2%), 17,6 тыс. галоў авечак і коз (11,1%), 0,7 тыс. галоў коней (1,3%). За 2016 год выраблена малака 19,1 тыс. тон (0,3% ад агульнай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый), рэалізавана жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе 11,2 тыс. тон (0,7%).

На 1 студзеня 2017 года ў Беларусі зарэгістравана 3.066 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, з іх 2.531 ажыццяўляла сваю дзейнасць.
У 2016 годзе за сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі было замацавана 171,3 тыс. гектараў сельскагаспадарчых зямель (2% ад агульнай плошчы такіх зямель рэспублікі), у тым ліку ворных зямель — 122,4 тыс. гектараў (2,2%).

На долю сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак прыпадала 2,3% колькасці работнікаў, занятых у сельскагаспадарчай галіне, і 1,9% вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый, у тым ліку прадукцыі раслінаводства — 3,6%, прадукцыі жывёлагадоўлі — 0,4%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН