Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/11/907205_12345/
Дата раздрукоўкі: 30.09.2020 23:47
11.06.2017 14:09 Грамадства

Супрацоўнік вінакурні ў Пухавіцкім раёне пацярпеў пры разрыве самагоннага апарата

Мінск, 11 чэрвеня. Супрацоўнік вінакурні ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці пацярпеў пры разрыве цвёрдапаліўнага катла самагоннага апарата.

Як перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра НЗ у драўляным будынку вінакурні на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу вёскі Дукора паступіла 10 чэрвеня ў 11.22.

Работнік бровара з апёкамі і траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваны. Таксама адбылося частковае абрушэнне даху, пашкоджана маёмасць у будынку. Выбух катла не выклікаў наступнага гарэння.

Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239