Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/11/907219_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 01:12
11.06.2017 17:21 Эканоміка

Расія і Беларусь пачалі ўзгадненне праекта пагаднення аб пераходзе на расійскія рублі ў разліках за пастаўкі нафты і газу

Мінск, 11 чэрвеня. Расія і Беларусь распачалі ўзгадненне праекта пагаднення, які прадугледжвае пераход на расійскія рублі ў разліках за пастаўкі нафты і газу. Пра гэта ТАСС паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі ў кулуарах міністэрскай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці энергетыкі, якая праходзіць у Астане.

"Даты дакладнай перамоваў няма, але ёсць праект пагаднення, у якім гэта будзе прадугледжвацца (пераход на разлікі ў рублях). Ён цяпер праходзіць узгадненне ў Расійскай Федэрацыі", — сказаў ён.

Намеснік міністра таксама выказаў надзею, што сам пераход можа ажыццявіцца да канца гэтага года.

Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч раней у інтэрв'ю ТАСС у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму паведамляў, што Масква і Мінск вернуцца да пытання аб пераходзе на рублі ў другім паўгоддзі. Паведамлялася, што бакі маюць намер распрацаваць правілы адзінага рынку газу да 1 студзеня 2018 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239