Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/12/907227_907228/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 00:30
12.06.2017 10:37 Грамадства, Эканоміка

Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу ва Украіну

Мінск, 12 чэрвеня. Партыя гуманітарнай дапамогі на 120 тыс. рублёў адпраўлена 11 чэрвеня з Беларусі ва Украіну.

Як паведаміў тэлеканал СТВ у праграме "24 гадзіны", недалёка ад Кіева груз, а гэта прадукты харчавання і сродкі гігіены, перададуць місіі міжнароднага Чырвонага Крыжа.

У інтэрв'ю СТВ афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі расказаў, што беларуская калона паехала спачатку ў бок Гомеля, а потым на дзяржаўную мяжу. "Канчатковы пункт прызначэння — гэта склады прадстаўніцтва Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Кіеўскім раёне. У адпаведнасці з дамоўленасцямі груз будзе перададзены менавіта гэтай арганізацыі і ўжо пасля будзе распаўсюджаны Чырвоным Крыжам на тэрыторыі Украіны", — адзначыў прадстаўнік МНС.

СТВ звяртае ўвагу на тое, што прадукцыя для гуманітарнай дапамогі выключна беларускай вытворчасці. З падрыхтоўкай "гуманітаркі" МНС дапамагалі айчынныя прадпрыемствы, яшчэ частка была ўзятая з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву.

"Мы вельмі рады і ўдзячны ўраду Беларусі за гуманітарную дапамогу Украіне, — заявіў СТВ кіраўнік дэлегацыі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ва Украіне Алан Эшліман. — Атрыманыя прадукты харчавання і рэчы для чатырох тысяч чалавек, у адпаведнасці з працэдурамі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, будуць размеркаваны па абодва бакі лініі судакранання. Гэта першы раз, калі мы атрымліваем такі ўклад ад беларускага ўрада. І такую ініцыятыву можна толькі вітаць".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239