Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/12/907232_907233/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:57
12.06.2017 10:23 Палітыка, Эканоміка

Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп: Мы заўсёды будзем цаніць карэктныя адносіны Беларусі

Мінск, 12 чэрвеня. "Мы з усімі хочам жыць добра, мы хочам мець добрыя адносіны з усімі. І мы прыкладаем максімум намаганняў", — заявіў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" тэлеканала СТВ, паказаным увечары 11 чэрвеня, кіраўнік урада Малдовы Павел Філіп.

Прэм'ер-міністр Малдовы быў з візітам у Мінску на гэтым тыдні.

"Усім вядома: у нас часам абвастраліся адносіны з Расіяй і некалькі разоў Расійская Федэрацыя ўводзіла эмбарга на экспарт віна, харчовай прадукцыі, садавіны, гародніны, — сказаў кіраўнік урада Малдовы. — У перыяд, калі ў нас зноў з'явілася гэта забарона, беларускі рынак быў адкрыты для нас. І <...> гэтыя карэктныя адносіны ў супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Малдова і Беларуссю мы заўсёды будзем цаніць. І мы за гэта ўдзячныя. Вось гэта я і сказаў Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку. Дзякуй за яго канструктыўную пазіцыю ў нашых адносінах".

Паводле слоў Паўла Філіпа, цяпер на малдаўскім рынку прысутнічае малочная прадукцыя, "якая вырабляецца ў Беларусі, карыстаецца вельмі добрым попытам", і яна ўваходзіць у нішу высакаякасных тавараў.

"Ёсць вельмі шмат важных і цікавых праектаў. Мы размаўлялі, напрыклад, наконт лекавых прэпаратаў. Ужо 108 найменняў лекаў зарэгістравана ў нашым рэгістры і ўжо прадаецца ў Малдове. Яшчэ каля 36, па-мойму, цяпер праходзіць перыяд рэгістрацыі. Таму што мы таксама ўмеем лічыць грошы", — падкрэсліў кіраўнік урада Малдовы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН