Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/12/907235_907236/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:34
12.06.2017 10:14 Эканоміка, Грамадства

Бялграду цікавы ўвесь гарадскі транспарт беларускай вытворчасці, заявіў кіраўнік Мінскага гарвыканкама

Мінск, 12 чэрвеня. Сербіі цікавы ўвесь гарадскі транспарт беларускай вытворчасці, заявіў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" тэлеканала СТВ, паказаным увечары 11 чэрвеня, старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац. Ён удзельнічаў у Днях Мінска, якія прайшлі нядаўна ў Бялградзе.

"Ім цікавы наш транспарт, прычым увесь транспарт, — падкрэсліў Шорац. — Гэта і электробусы, і трамваі ў іх ёсць, і тралейбусы. Яны адкрылі адзін экалагічны маршрут, на якім пусцілі пяць электробусаў кітайскай вытворчасці. І мы прапанавалі ім, пакінулі на абкатку свой электробусаў, які, калі іх задаволіць, яны гатовыя купіць дастаткова вялікую партыю. Прыглядаюцца пакуль, глядзяць, як ён сябе пакажа з улікам спецыфікі Бялграда — пастаянныя спускі і пад'ёмы, зімовыя ўмовы. Я думаю, што мы ім прапануем канкурэнтаздольную цану за якасны прадукт".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН