Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/12/907249_907250/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:38
12.06.2017 12:09 Палітыка

Лукашэнка: У Беларусі высока цэняць адносіны брацкай дружбы і стратэгічнага партнёрства з Расіяй

Мінск, 12 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з нацыянальным святам — Днём Расіі, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца гераічным мінулым краіны, адказна будуе яе сучаснасць, упэўнена глядзіць у будучыню. Курс на развіццё сучаснай Расіі, забеспячэнне яе стабільнага сацыяльна-эканамічнага росту і ўмацаванне пазіцый на міжнароднай арэне, які ажыццяўляецца кіраўніцтвам дзяржавы, атрымлівае шырокую падтрымку расіян", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"У Рэспубліцы Беларусь высока цэняць адносіны брацкай дружбы і стратэгічнага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй, разам з якой мы рэалізуем маштабныя інтэграцыйныя праекты ў інтарэсах нашых народаў", — падкрэсліў афіцыйны беларускі лідар.

Дзень Расіі (да 2002 года дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР) адзначаецца 12 чэрвеня штогод з 1992 года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН