Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/12/907268_907269/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:43
12.06.2017 12:59 Эканоміка

МАЗ выйграў тэндар на пастаўку ў Кіеў 100 аўтобусаў

Мінск, 12 чэрвеня. Мінскі аўтамабільны завод выйграў тэндар на пастаўку ў Кіеў 100 аўтобусаў, гаворыцца ў паведамленні пасольства Беларусі ва Украіне.

Паводле інфармацыі дыппрадстаўніцтва, 9 чэрвеня адбыўся абвешчаны КП "Кіеўпастранс" аўкцыён на закупку аўтобусаў. Яго пераможцам аб'яўлена кампанія ТАА "МАЗтранссэрвіс" — афіцыйны дылер ААТ "МАЗ" па пасажырскай тэхніцы. Мінскі аўтазавод паставіць ва ўкраінскую сталіцу 70 аўтобусаў "МАЗ-203" і 30 аўтобусаў "МАЗ-215". Сума кантракта складзе 20 млн долараў.

"МАЗ-203" — нізкападлогавы гарадскі аўтобус другога пакалення. Дробнасерыйная вытворчасць аўтобуса пачалося ў другім квартале 2006 года; першая буйная партыя з пяцідзесяці аўтобусаў была выраблена па заказе Казані (Татарстан, РФ) у першай палове 2007 года. Затым пастаўкі новай машыны пачаліся ў іншыя гарады Расіі (Калінінград, Цюмень, Тамбоў, Санкт-Пецярбург і Екацярынбург). Таксама былі ажыццёўлены пастаўкі ў Германію, Польшчу і ва Украіну.

"МАЗ-215" — аўтобус асабліва вялікай умяшчальнасці, прызначаны для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах, быў выпушчаны да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе і разлічаны на 176 пасажыраў. Пастаўляўся ў Санкт-Пецярбург і іншыя гарады Расіі, а таксама ў Польшчу.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН