Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/12/907317_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:55
12.06.2017 15:11 Грамадства

Беларусь прадставіць на выставе eMerge Americas больш за 80 высокатэхналагічных распрацовак

Мінск, 12 чэрвеня. Больш за 80 высокатэхналагічных распрацовак прадставіць Беларусь на міжнароднай выставе-канферэнцыі еMerge Americas 12—13 чэрвеня ў Маямі (ЗША), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта на навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

На калектыўным стэндзе Беларусі прадстаўленыя высокатэхналагічныя і навукаёмістыя распрацоўкі і экспанаты Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Парку высокіх тэхналогій па актуальных тэматычных напрамках. У межах нацыянальнай экспазіцыі Беларусі адбудзецца таксама разгляд пытанняў, якія тычацца стану і перспектыў развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер Беларусі, ЗША і краін — удзельніц выставы.

У ЗША запланаваныя таксама сустрэчы і перамовы Шуміліна з кіраўніцтвам гандлёва-прамысловай палаты Beacon Council, акругаў Маямі-Дэйд, Бровард, гарадоў Форт-Лодэрдэйл, Корал-Гейблс, універсітэта горада Маямі і прадстаўнікамі тэхналагічных паркаў, якія выпускаюць высокатэхналагічную і інавацыйную прадукцыю.

Выстава-канферэнцыя ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas — міжнародная платформа для прасоўвання тэхналогій і абмену ідэямі, адзначаецца ў паведамленні. Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі Беларусі з`яўляецца Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях пры садзейнічанні адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, Мінадукацыі, Міністэрства прамысловасці, МЗС, БелГПП, НАН Беларусі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан`юнктуры цэн.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН