Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/13/907380_907381/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:41
13.06.2017 09:26 Грамадства

Лукашэнка: У сучасных умовах павышэнне ўзроўню экалагічнай бяспекі з'яўляецца адной з самых актуальных задач

Мінск, 13 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям нарады бакоў Канвенцыі Эспа. Мерапрыемства пройдзе 13—16 чэрвеня ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў 45 дзяржаў.

"Сардэчна вітаю вас на беларускай зямлі. У сучасных умовах павышэнне ўзроўню экалагічнай бяспекі з'яўляецца адной з самых актуальных і глабальных задач. Відавочна, што вырашыць яе можна толькі сумеснымі скаардынаванымі намаганнямі ўсёй міжнароднай супольнасці, — гаворыцца ў прывітанні. — Важная роля ў гэтым належыць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый".

Лукашэнка адзначыў, што правядзенне пад эгідай ААН шырокамаштабных форумаў, канферэнцый дазваляе выпрацаваць і ўвасобіць у жыццё дзейсныя праграмы і праекты ў экалагічнай сферы. Адно з такіх мерапрыемстваў — нарада бакоў Канвенцыі Эспа, якая сёлета пройдзе ў Мінску. "Выбар нашай краіны для правядзення такога прадстаўнічага сходу з'яўляецца прызнаннем значнага ўнёску Рэспублікі Беларусь у абарону навакольнага асяроддзя", — лічыць беларускі афіцыйны лідар.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што нарада дасць станоўчы эфект у прасоўванні мэтаў устойлівага развіцця, аховы прыроды і забеспячэнні спрыяльных умоў для цяперашняга і будучых пакаленняў жыхароў планеты.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239