Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/13/907397_907398/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 13:12
13.06.2017 11:09 Грамадства

Беларускія ўдзельнікі міжнароднай выставы eMerge Americas у Маямі заключылі некалькі пагадненняў

Мінск, 13 чэрвеня. Беларускія ўдзельнікі Міжнароднай выставы-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas, якая праходзіць у Маямі (ЗША) 12—13 чэрвеня, заключылі некалькі пагадненняў.

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ), беларускае ААТ "КБТЭМ-ОМА" і амерыканская кампанія Teksoli Inc. падпісалі пагадненне на пастаўку высокатэхналагічнага абсталявання (плат) на суму 300 тыс. долараў з перспектывай павелічэння паставак да канца года да 10 млн долараў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і кампанія Intetics заключылі мемарандум аб узаемаразуменні і падрыхтоўцы спецыялістаў у IT-галіне, стварэннi навуковых лабараторый і сумесных арганізацый, а БДУ і кампанія Adelphi Technology Inc. — пагадненне аб выкананні сумесных навукова-даследчых праектаў, а таксама аб абмене студэнтамі і выкладчыкамі.

Беларускую дэлегацыю на выставе ў Маямі ўзначальвае старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. На калектыўным стэндзе Беларусі прадстаўлена каля 80 высокатэхналагічных і навукаёмістых распрацовак і экспанатаў Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Парку высокіх тэхналогій і іншых арганізацый.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН