Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/13/907460_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:51
13.06.2017 13:36 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель заўважна ўмацаваўся па выніках тарогоў на БВФБ

Мінск, 13 чэрвеня. 13 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,001 рубля (0,05%) і склаў 2,1013 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0009 рубля (0,05%) і склаў 1,875 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0102 рубля (0,31%) і склаў 3,2948 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта таргуецца ў плюсе напярэдадні выхаду штомесячнай справаздачы АПЕК па стане сусветнага рынку і штотыднёвай статыстыкі па дынаміцы запасаў сыравіны ў ЗША. Цана на нафту маркі Brent перавышае 48 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 9,24 капейкі, склаўшы 56,9096 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН