Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/13/907555_555666/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:19
13.06.2017 19:30 Эканоміка, Грамадства

"Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы Віцебск — Калінінград

Мінск, 13 чэрвеня. Авіякампанія "Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Віцебск — Калінінград.

Як паведамляе прэс-служба калінінградскага аэрапорта Храброва, "Белавія" будзе лятаць на гэтым напрамку з частатой два разы на тыдзень па пятніцах і нядзелях да 8 верасня 2017 года ўключна. Рэйсы будуць выконвацца на паветраных суднах Bombardier CRJ200 у кампаноўцы 50 крэслаў. Вылет з Калінінграда запланаваны ў 13.40, прыбыццё ў аэрапорт Віцебска — у 15.45. Рэйс з Віцебска: вылет у 16.15, прыбыццё ў аэрапорт Храброва ў 16.25. Час для кожнага аэрапорта названы мясцовы. Працягласць палёту крыху большая за гадзіну.

Акрамя Віцебска ў летнім сезоне авіякампанія "Белавія" выконвае рэйсы з Калінінграда ў Мінск. У раскладзе да трох рэйсаў штодня. Таксама "Белавія" ў перыяд з чэрвеня па верасень з частатой двойчы на тыдзень выконвае рэйсы з Калінінграда ў Брэст — па панядзелках і чацвяргах, Гомель — па серадах і суботах, Гродна — па аўторках і пятніцах.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239