Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/15/907796_907797/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 06:52
15.06.2017 13:01 Палітыка, Грамадства

Кіраўнік СК Беларусі ўдзячны амерыканскім калегам за дапамогу пры расследаванні крымінальных спраў

Мінск, 15 чэрвеня. У цэнтральным апараце Следчага камітэта Беларусі 14 чэрвеня адбылася рабочая сустрэча старшыні СК Івана Наскевіча з часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Робертам Райлі.

Як паведамляе міжнародна-прававы аддзел СК, кіраўнік Следчага камітэта, вітаючы кіраўніка амерыканскага пасольства, падкрэсліў важнасць узаемадзеяння праваахоўных органаў дзвюх краін у ходзе дасудовай крымінальнай вытворчасці. Наскевіч выказаў удзячнасць амерыканскаму боку за дапамогу пры расследаванні крымінальных спраў, асабліва тых, якія маюць транснацыянальны характар.

Райлі пацвердзіў зацікаўленасць ЗША ў далейшым развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва беларускіх і амерыканскіх праваахоўнікаў, акцэнтуючы асаблівую ўвагу на супрацьдзеянні кіберзлачынствам, парушэнням правоў інтэлектуальнай уласнасці, гандлю людзьмі.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся магчымыя захады па ўмацаванні рабочых кантактаў Следчага камітэта Беларусі з кампетэнтнымі органамі ЗША ў крымінальна-прававой сферы.

Іван Наскевіч і Роберт Райлі дамовіліся прадоўжыць практыку правядзення рабочых сустрэч і экспертных кансультацый для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў барацьбы са злачыннасцю.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239