Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/15/907828_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 09:05
15.06.2017 16:17 Грамадства

У бальніцы памерла 25-гадовая дзяўчына, якая пацярпела ў ДТЗ ва Уруччы

Мінск, 15 чэрвеня. У бальніцы памерла 25-гадовая дзяўчына, пацярпелая сёння раніцай у сур'ёзным ДТЗ у мінскім мікрараёне Уручча, паведаміла прэс-служба гарадскога ўпраўлення МНС.

У 8.37 на нумар 101 паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на праезнай частцы каля дома па праспекце Незалежнасці, 164.

На месцы ДТЗ падраздзяленне МНС выявіла легкавыя аўтамабілі "Рэно-Твінга" і "Фальксваген-Пасат" з пашкоджаннямі, а таксама грузавы аўтамабіль MAN-14232. У "Рэно" на пярэднім сядзенні была заблакаваная дзяўчына-пасажыр. Выратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады дасталі яе. З пашкоджаннямі рознай ступені цяжару дзяўчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля яна памерла ў бальніцы.

У выніку ДТЗ таксама пацярпелі вадзіцелі астатніх транспартных сродкаў, з рознымі пашкоджаннямі і траўмамі яны былі дастаўленыя ў бальніцу.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН