Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/16/907929_907930/
Дата раздрукоўкі: 14.10.2019 02:21
16.06.2017 12:11 Эканоміка, Грамадства

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Мінск, 16 чэрвеня. Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі чатырох беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Гаворка ідзе аб прадукцыі ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат", Салігорскага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" і ТАА "Вахавяк Плюс".

Рашэнне прынята, "улічваючы вынікі аналізу матэрыялаў, прадстаўленых дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь па факце расследавання прычын выяўлення парушэнняў патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі, а таксама вынікі інспекцыі прадпрыемстваў".

Пры гэтым Рассельгаснагляд звярнуўся з просьбай да дэпартамента беларускага Мінсельгасхарча "аб неабходнасці ліквідацыі выяўленых у ходзе інспекцыі неадпаведнасцяў і прадстаўлення ў Рассельгаснагляд матэрыялаў і дакументальных пацверджанняў аб іх ліквідацыі ў магчыма кароткі тэрмін".

Падкрэсліваецца, што ключавой умовай зняцця абмежаванняў з'яўляецца захаванне Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, лабараторыямі, інстытутамі і выпрабавальнымі цэнтрамі нормаў і патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН