Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/16/908001_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:45
16.06.2017 17:06 Палітыка, Эканоміка

Мядзведзеў і Кабякоў разлічваюць на якасны вынік сённяшніх беларуска-расійскіх перамоў

Мінск, 16 чэрвеня. Дзмітрый Мядзведзеў і Андрэй Кабякоў разлічваюць на якасны вынік сённяшніх беларуска-расійскіх перамоў. Пра гэта яны заявілі 16 чэрвеня на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе ТАСС.

Сустрэча прэм'ераў папярэднічае пасяджэнню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Паводле інфармацыі прэс-службы расійскага ўрада, удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць 19 пытанняў. У іх ліку — выкананне бюджэту СД за 2016 год; перспектывы развіцця машынабудаўнічага комплексу Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва ў АПК; прагнозныя балансы попыту і прапановы па асноўных відах прадукцыі, а таксама індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў СД на 2017 год.

Акрамя таго, чакаецца прыняцце Плана мерапрыемстваў па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы на 2017—2020 гады.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная супрацоўніцтву ў галіне навукі і інавацый. Так, мяркуецца абмеркаваць ход рэалізацыі Асноўных напрамкаў фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы, падрыхтоўкі пераліку прыярытэтных навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм і праектаў, вынікаў выканання саюзных праграм у галіне электронікі і нафтахіміі. Плануецца зацвердзіць канцэпцыі новых саюзных праграм у сферы пагранічнай бяспекі і вытворчасці біябяспекі камбікармоў.

Запланаваныя перамовы прэм'ер-міністраў Дзмітрыя Мядзведзева і Андрэя Кабякова ў фармаце сам-насам.

У паведамленні прэс-службы расійскага ўрада падкрэсліваецца, што Беларусь з'яўляецца "стратэгічным партнёрам і саюзнікам Расіі", а Саюзная дзяржава — "лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы", а таксама тое,  што СД "захоўвае сваю актуальнасць і запатрабаванасць і пасля пачатку паўнавартаснага функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза".

Папярэдняе пасяджэнне саюзнага Саўміна адбылося 12 мая 2016 года ў Магілёве.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН