16.06.2017 17:37 Грамадства
Лукашэнка: У прэзідэнта Беларусі адпачынку як такога, звычайнага чалавечага, быць не можа
Мінск, 16 чэрвеня. "У прэзідэнта Беларусі адпачынку як такога, звычайнага чалавечага, быць не можа", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Усё ўпіраецца ў Канстытуцыю, адзначыў ён. "У мяне няма віцэ-прэзідэнта, і па Канстытуцыі я свае паўнамоцтвы нікому не магу перадаць", — растлумачыў Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нават з'язджаючы на некалькі дзён, напрыклад у Сочы, ён падтрымлівае пастаянны кантакт з радзімай, удзельнічае ў вырашэнні важных пытанняў.
Што тычыцца адпачынку, то ён не абавязкова павінен быць звязаны з паездкай на мора, лічыць Лукашэнка. "Па-першае, я не люблю цёплае надвор'е. Наогул цярпець не магу. Адпачынак — гэта змена абстаноўкі і роду заняткаў. Калі ты сёння гуляеш у хакей, заўтра сячэш дровы, а паслязаўтра косіш траву, бегаеш на лыжаролерах і гэтак далей — гэта і ёсць адпачынак для мяне. Я цярпець не магу ляжаць на пляжы і загараць. Для мяне гэта непрымальна", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.