Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/18/908163_908164/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:21
18.06.2017 12:17 Грамадства

Па віне п'янага вадзіцеля "Нісана" ў Мінску загінула яго пасажырка 1977 года нараджэння

Мінск, 18 чэрвеня. Па віне п'янага вадзіцеля раніцай 18 чэрвеня ў Мінску загінула жанчына 1977 года нараджэння.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, паведамленне аб тым, што ў краму на бульвары Шаўчэнкі зайшоў п'яны мужчына, які прыехаў туды на аўтамабілі, паступіла ў ДАІ ў 8.24. Праз некалькі хвілін пасля гэтага вадзіцель выйшаў з крамы, сеў у аўтамабіль "Нісан-Прымера", у якім знаходзілася пасажырка, і паехаў у бок вуліцы Веры Харужай. На скрыжаванні з вуліцай Чарвякова ён сутыкнуўся з "Пантыякам". Вадзіцель "Пантыяка" спрабаваў размаўляць з парушальнікам, але той вырашыў з'ехаць.

Да таго часу на месца ДТЗ пад'ехала машына ДАІ, пачаўся пераслед парушальніка па вуліцы Чарвякова ў напрамку Арлоўскай. На скрыжаванні з вуліцай Слуцкай "Нісан" сутыкнуўся з "БМВ", які рухаўся ў спадарожным напрамку. Не справіўшыся з кіраваннем, п'яны вадзіцель выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў дрэва. Пасажырка "Нісана", жанчына 1977 года нараджэння, памерла на месцы аварыі. Сам віноўнік трагедыі, 1987 года нараджэння, атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Цяпер на месцы ДТЗ працуюць спецыялісты, паведаміў Сяргей Заранік.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН