Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/20/908441_112233/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 13:53
20.06.2017 13:55 Грамадства

Гідрамет абвясціў сёння ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі — чакаюцца навальніцы, град, ліўні і шквалісты вецер

Мінск, 20 чэрвеня. Гідрамет абвясціў у Беларусі на другую палову дня аўторка, 20 чэрвеня, аранжавы ўзровень небяспекі.

"З 13.00 да 20.00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя ліўні. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с . Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы 21 чэрвеня", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле слоў начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Дзмітрыя Рабава, у сераду ноччу ўсходняя палова Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту, днём ўмовы надвор'я будзе вызначаць больш прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Ноччу па ўсходняй, а днём па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу плюс 9—15°С, днём ад плюс 18°С па поўначы да плюс 26°С у паўднёвых раёнах.

У чацвер, 23 чэрвеня, ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 6—13°С, днём ад плюс 16°С па поўначы да плюс 24°С па паўднёвым захадзе.

У пятніцу, 24 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы, днём па поўдні пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу плюс 8—15°С, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 17°С, днём плюс 14—21°С, па поўдні да плюс 25°С.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН