Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/20/908451_225896/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 17:10
20.06.2017 13:51 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША дасягнуў 1,9 рубля, еўра вырас да 2,12 рубля

Мінск, 20 чэрвеня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 чэрвеня беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0053 рубля (0,25%) да 2,1203 рубля.

Курс долара вырас на 0,0121 рубля (0,64%) і склаў 1,9016 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0192 рубля (0,59%) і склаў 3,2425 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту падаюць — кошт барэля Brent вагаецца блізу 46 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 аўторка вырас на 62,01 капейкі, склаўшы 58,5786 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН