Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/21/908541_444589/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 02:15
21.06.2017 09:41 Эканоміка, Грамадства

Кітай пачынае пастаўку ў Беларусь бранаваных машын CS/VN3

Мінск, 21 чэрвеня. 21 чэрвеня Кітай пачынае пастаўку ў Беларусь чарговай партыі ваеннай тэхнікі і маёмасці. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі, у адпаведнасці з пагадненнем паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін аб бязвыплатнай ваенна-тэхнічнай дапамозе беларускія Узброеныя сілы атрымаюць ад кітайскіх партнёраў найноўшыя бранаваныя машыны CS/VN3, вырабленыя ў горадзе Чунцын.

На мінулым тыдні з КНР вярнуліся беларускія вайскоўцы, якія праходзілі навучанне па абслугоўванні і эксплуатацыі гэтых узораў на заводзе ў Чунцыне.

Гэта ўжо не першая бязвыплатная пастаўка ваеннай тэхнікі з Кітая. Так, вясной 2015 года ў Беларусь паступілі парадныя аўтамабілі FAW HongQi L5 ("Чырвоны сцяг"), а некалькімі гадамі раней — аўтамабілі павышанай праходнасці DongFeng Mengshi EQ2050 ("Волат").
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239