Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/22/908881_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:02
22.06.2017 20:24 Спорт

Азаранка прайграла ў другім крузе турніру на Мальёрцы

Мінск, 22 чэрвеня. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (без рэйтынгу) выбыла з турніру на Мальёрцы (Іспанія) з прызавым фондам 226.750 еўра.

22 чэрвеня ў другім крузе (1/8 фіналу) яна прайграла харватцы Ані Конюх (28) — 1:6, 3:6.

У стартавым матчы Азаранка атрымала перамогу над японкай Рысай Адзакі (74) — 6:3, 4:6, 7:6 (9:7).

Гэты турнір стаў для беларускай спартсменкі першым пасля нараджэння дзіцяці.

Пра сваю цяжарнасць Азаранка абвясціла 15 ліпеня мінулага года. 20 снежня яна нарадзіла сына, якога назвала Леа-Аляксандр.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239