Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/24/909081_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 18:42
24.06.2017 16:34 Палітыка

Лукашэнка выказаў спачуванні Навазу Шарыфу і сем'ям загінулых у тэрактах у Пакістане

Мінск, 24 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу і сем'ям загінулых у выніку тэрарыстычных нападаў у Квеце і Парачынары 23 чэрвеня.

"Сёння смутак і боль прынесла навіна аб чарговых нападах тэрарыстаў на мірных жыхароў, — гаворыцца ў спачуванні. — Упэўнены, што падобныя ўчынкі не перашкодзяць абранаму кіраўніцтвам Пакістана курсу на ўмацаванне міру, бяспекі і спакою ў краіне, не зломяць духу адзінства нацыі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што грамадства рашуча асуджае ідэі, якія праз свае бязлітасныя злачынствы нясуць іх аўтары-фанатыкі.

Лукашэнка выказаў словы салідарнасці з пакістанскім народам, адзначыўшы, што разам з усім беларускім народам шчыра спачувае сем'ям загінулых і жадае выздараўлення пацярпелым, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У Пакістане 23 чэрвеня адбылася серыя тэрактаў. Пры выбуху ў паўночным горадзе Квета загінулі 13 чалавек, ахвярамі двух выбухаў у горадзе Парачынар на паўночным захадзе краіны сталі 27 чалавек.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН