Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/24/909087_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 07:58
24.06.2017 17:29 Палітыка

Лукашэнка выказаў спачуванні Сі Цзіньпіну ў сувязі з гібеллю людзей пры сходзе апоўзня ў правінцыі Сычуань

Мінск, 24 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінулых у выніку сходу апоўзня ў правінцыі Сычуань.

"З пачуццём глыбокага смутку я і ўвесь беларускі народ успрынялі вестку пра трагедыю, якая здарылася ў павеце Маасянь правінцыі Сычуань. Бязлітасная стыхія забрала самае каштоўнае — жыцці людзей, пакалечыла лёсы многіх сем'яў", — гаворыцца ў спачуванні.

Апоўзень сышоў на вёску Сіньмо 24 чэрвеня раніцай па мясцовым часе. Па меншай меры пяць чалавек загінулі, 120 лічацца зніклымі. Раней улады правінцыі паведамлялі, што колькасць зніклых без вестак можа складаць да 200 чалавек. Паводле даных ратавальнікаў, аб'ём масы апоўзня склаў 18 млн кубаметраў. У раён бедства прыбылі вайскоўцы, спецыяльная тэхніка і сотні ратавальнікаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239