Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/25/909121_909122_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 06:38
25.06.2017 13:01 Грамадства

Кожны пяты жыхар Беларусі — ва ўзросце ад 14 гадоў да 31-го

Мінск, 25 чэрвеня. На пачатак 2017 года ў Беларусі пражывала 1 млн 992,5 тыс. чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года — гэта кожны пяты краіны. Такія даныя прыводзіць Белстат з нагоды Дня моладзі, які адзначаецца ў Беларусі 25 чэрвеня.

Самую масавую групу сярод моладзі — 897,4 тыс., або 45% ад агульнай колькасці моладзі, — складаюць людзі ва ўзросце 25—30 гадоў. Асобы ва ўзросце 20—24 гады складаюць 553,6 тыс. чалавек (27,8%); 18-19 гадоў — 180,3 тыс. (9,1%), 14-17 гадоў — 361,1 тыс. чалавек (18,1%).

Больш за ўсё маладых людзей пражывае ў Мінску — 510,5 тыс. З рэгіёнаў па гэтым паказчыку лідзіруе Гомельская вобласць — 284,5 тыс. На другім месцы Брэсцкая вобласць — 275 тыс. Затым ідуць Мінская (264,8), Віцебская (237,6), Магілёўская (231,3) і Гродзенская (206,8) вобласці.

Удзельная вага моладзі ў колькасці работнікаў арганізацый ў 2016 годзе ў Беларусі склала 22,6%.

У сферы IT-тэхналогій кожны другі працаўнік — ва ўзросце да 31 года. У прамысловасці моладзь складае пятую частку ад агульнай колькасці працаўнікоў. У гандлі, фінансавай дзейнасці, інфармацыі і сувязі удзельная вага гэтай катэгорыі асоб у агульнай колькасці працуючых складае ад 29 да 38%.

Значная частка беларускай моладзі гэта навучэнцы і студэнты. У краіне працуе 230 навучальных устаноў. У 2016 годзе дыпломы аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі атрымалі 36,3 тыс. выпускнікі. Падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляе 51 ВНУ. На пачатак 2016/2017 навучальнага года колькасць студэнтаў складала 313,2 тыс.

Найбольшай папулярнасцю ў студэнтаў ВНУ карыстаюцца такія спецыяльнасці і прафесіі, як "Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці" (навучаецца кожны трэці студэнт), "Тэхніка і тэхналогіі" (кожны пяты), "Педагогіка" (9% ад агульнай колькасці студэнтаў), "Сельская і лясная гаспадарка. Садова-паркавае будаўніцтва" (8,1%), "Ахова здароўя" (6,7%). За мінулы год беларускімі ВНУ выпушчана 74,6 тыс. спецыялісты.

Паводле даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, на пачатак 2017 года сярод моладзі ва ўзросце 16—29 гадоў фізкультурай і спортам займаліся 51,1% маладых мужчын і 45,9% маладых жанчын. З іх штодня спортам займаліся 6,8% чалавек, 4-6 разоў на тыдзень — 10,9%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239