25.06.2017 16:14 Грамадства
Мінчанін стаў віноўнікам ДТЗ у Башкартастане
Мінск, 25 чэрвеня. Жыхар Мінска стаў вінаватым у буйным ДТЗ з удзелам трох фур ў Башкартастане (Расійская Федэрацыя).
Як паведамляе сайт упраўлення ДІБДР МУС РФ па Рэспубліцы Башкартастан, аварыя адбылася ўвечары 24 чэрвеня. "У Туймазінскім раёне на 1.341-м км аўтадарогі М-5 "Урал" 25-гадовы жыхар Беларусі, кіруючы грузавіком "Сканія R-440", пры руху з боку Самары ў напрамку Уфы, як мяркуецца, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з сустрэчнай "Сканіяй R-340". Пасля чаго першы грузавік, прадоўжыўшы рух, учыніў лабавое сутыкненне з сустрэчным цягачом "Даф Е105XF", — гаворыцца ў паведамленні.
Мінчанін і яго 27-гадовая пасажырка шпіталізаваныя з сур`ёзнымі траўмамі. У бальніцу таксама дастаўлены 35-гадовы вадзіцель "Даф", жыхар Чэлябінскай вобласці. Вадзіцель другой "Сканіі" — 57-гадовы жыхар Ульянаўскай вобласці — не пацярпеў.