Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/26/909152_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 00:01
26.06.2017 10:00 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі: Сфарміраваліся адносіны стратэгічнага саюзніцтва, якія адпавядаюць чаканням народаў нашых краін

Мінск, 26 чэрвеня. Беларусь і Расія сфарміравалі адносіны стратэгічнага саюзніцтва, якія адпавядаюць чаканням народаў дзвюх краін. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных спраў Расіі і Беларусі з нагоды 25-й гадавіны (25 чэрвеня) устанаўлення дыпламатычных адносін паміж РФ і Беларуссю, паведамляе ў "Твітэры" беларускае МЗС.

У дакуменце адзначаецца, што падпісанне 8 снежня 1999 года Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы стала важнай вяхой у новай гісторыі расійска-беларускіх адносін. "Рэалізацыя палажэнняў Дагавора, які вызначыў напрамкі і формы рэалізацыі патэнцыялу нашага стратэгічнага партнёрства, дала магчымасць забяспечыць роўнасць, захаванне і павагу правоў грамадзян дзвюх краін і паглыбленне гуманітарных сувязяў, істотна пашырыць узаемадзеянне ў эканамічнай сферы, дасягнуць высокага ўзроўню прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі", — падкрэсліваецца ў заяве.

Яе падпісанты канстатавалі, што паміж краінамі вядзецца актыўны палітычны дыялог на ўсіх узроўнях. Створаная за мінулыя гады ўстойлівая інфраструктура супрацоўніцтва дазваляе аператыўна знаходзіць узаемапрымальныя рашэнні па любых праблемных сюжэтаў двухбаковага парадку дня.

"Усё больш значным складнікам расійска-беларускіх сувязяў становіцца ўзаемадзеянне паміж суб'ектамі Расійскай Федэрацыі і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі ўтварэннямі Рэспублікі Беларусь. Наглядным сведчаннем агульнай зацікаўленасці ў нарошчванні такіх кантактаў з'яўляецца рэгулярнае правядзенне форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС падкрэслілі, што краіны ўваходзяць у лік найбольш актыўных удзельнікаў інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы СНД, "выступаюць лакаматывам прасоўвання новых шматбаковых ініцыятыў".

"Прыхільнасць прынцыпам стратэгічнага партнёрства і паслядоўныя дзеянні, накіраваныя на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі, садзейнічалі фарміраванню якасна новага эканамічнага аб'яднання — Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Ключавым фактарам функцыянавання ЕАЭС з'яўляецца ўхіленне ўнутраных бар'ераў; фарміраванне адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў у рамках Саюза; усебаковая мадэрнізацыя, кааперацыя і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік на сусветным рынку", — адзначаецца ў дакуменце.

Развіццю ЕАЭС, упэўненыя аўтары заявы, спрыяе выбудоўванне ўзаемадзеяння з рознымі дзяржавамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на недыскрымiнацыйнай аснове i пры захаванні ўніверсальных правілаў сусветнага гандлю, у тым ліку рэалізацыя ініцыятывы "інтэграцыі інтэграцый".

"Падабенства пазіцый Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у пытанні адаптацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў да сучасных рэалій дазволіла прыняць узважанае і канструктыўнае рашэнне па гэтым пытанні, вызначыўшы тым самым ключавыя напрамкі работы па далейшай мадэрнізацыі і павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Садружнасці, — гаворыцца ў заяве. — Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь актыўна ўзаемадзейнічаюць у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая стала сёння важкім фактарам стабільнасці і бяспекі для ўсяго рэгіёну".

Міністры заявілі, што Расія і Беларусь з улікам супадзення ці блізкасці пазіцый у межах універсальных і рэгіянальных міжнародных арганізацый гатовыя і далей умацоўваць узаемадзеянне дзвюх краін на сусветнай арэне ў інтарэсах далейшай дэмакратызацыі сістэмы міжнародных адносін, надання ёй стабільнасці на аснове міжнародна-прававых норм і прынцыпаў узаемнай павагі.

Краіны рашуча асуджаюць тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах. "Лічым, што эфектыўнае процідзеянне гэтай з'яве магчыма выключна на калектыўных пачатках, без палітызацыі і "двайных стандартаў", пры строгім і няўхільным захаванні палажэнняў адпаведных рэзалюцый Савета бяспекі ААН і Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН", — заявілі міністры.

"Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь зыходзяць з таго, што крызіс на ўсходзе Украіны не мае ваеннага рашэння і павінен быць урэгуляваны палітыка-дыпламатычным шляхам на аснове Мінскіх пагадненняў ва ўсёй іх паўнаце і паслядоўнасці", — гаворыцца ў заяве.

На пляцоўцы АБСЕ бакі маюць намер працягваць каардынацыю падыходаў па найбольш вострых тэмах парадку дня арганізацыі, выступаюць за рэформу арганізацыі, у тым ліку праз прыняцце статута АБСЕ. "Будзем таксама працягваць узаемадзеянне па лініі Савета Еўропы", — запэўнілі кіраўніка МЗС.

"Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь пацвярджаюць імкненне да вырашэння ўсяго комплексу задач саюзнай інтэграцыі і двухбаковага ўзаемадзеяння з мэтах садзеяння ўстойліваму развіццю абедзвюх дзяржаў і росту іх аўтарытэту на міжнароднай арэне", — гаворыцца ў дакуменце.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239