26.06.2017 10:17 Грамадства
Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў пракуратуры з прафесійным святам
Мінск, 26 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёлета адзначаецца 95-годдзе з дня ўтварэння галоўнага нагляднага органа Беларусі, які займае асаблівае месца ў сістэме яе нацыянальнай бяспекі. З моманту свайго стварэння пракуратура робіць важкі ўнёсак у барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, каардынуючы дзейнасць праваахоўных органаў.
"Дзякуючы кампетэнтнасці, аб'ектыўнасці і вернасці службоваму абавязку пракурорскія работнікі па праве заслужылі аўтарытэт у грамадстве. Яны на высокім узроўні забяспечваюць абарону правоў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка таксама выказаў удзячнасць ветэранам органаў пракуратуры.