26.06.2017 14:48 Грамадства
Ва Украіне паводле падазрэння ў шпіянажы затрыманы грамадзянін Беларусі
Мінск, 26 чэрвеня. Ва Украіне 16 чэрвеня быў затрыманы грамадзянін Беларусі, у дачыненні да якога ў гэты ж дзень распачалі крымінальную справу па падазрэнні ў шпіянажы. Гэта ўтрымліваецца ў судовым рашэнні, апублікаваным 23 чэрвеня ў Адзіным рэестры судовых рашэнняў Украіны.
У дакуменце гаворыцца, што 19 чэрвеня Дзяснянскі раённы суд горада Чарнігава разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні хадайніцтва следчага аддзела ўпраўлення Службы бяспекі Украіны ў Чарнігаўскай вобласці аб заключэнні пад варту грамадзяніна Беларусі. Мужчыну абвінавачваюць ва ўчыненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 114 КК Украіны (шпіянаж). Шпіянаж на Украіне адносяць да катэгорыі асабліва цяжкіх злачынстваў, за якія прадугледжана безальтэрнатыўнае пакаранне — пазбаўленне волі ад 10 да 15 гадоў.
Паводле матэрыялаў крымінальнай вытворчасці, беларус падазраецца ў "зборы з мэтай перадачы замежнай дзяржаве звестак, якiя ўяўляюць дзяржаўную тайну, учыненыя замежнікам". На карысць якой дзяржавы шпіёніў падазроны, не ўдакладняецца.
У судовым рашэнні гаворыцца, што падазроны з абвінавачваннямі не згодны. Аднак суддзя хадайніцтва пракурора і следчага аб утрыманні падазронага пад вартай задаволіў, палічыўшы абвінавачванне абгрунтаваным. Пры гэтым ён улічыў, што падазроны беларус не мае пастаяннага або часовага месца жыхарства ў Украіне, нідзе не працуе, не жанаты, паводле яго слоў, раней не быў судзімы і мае на ўтрыманні бацьку.
Суддзя палічыў, што падазроны, "усведамляючы няўхільнасць пакарання", можа хавацца ад следства і суда, знішчыць, схаваць або сказіць рэчавыя доказы і доказы, перашкаджаць крымінальнай вытворчасці і незаконна ўплываць на сведак, экспертаў і спецыялістаў у гэтай крымінальнай вытворчасці.
Беларус будзе ўтрымлівацца пад вартай у Кіеве.