Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/27/909444_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 00:14
27.06.2017 13:54 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель здаў да трох асноўных валют

Мінск, 27 чэрвеня. 27 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0024 рубля (0,11%) і склаў 2,1539 рубля.

Курс долара вырас на 0,0028 рубля (0,15%) і склаў 1,9249 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0107 рубля (0,33%) і склаў 3,2671 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent гандлюецца ў раёне 46,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 11,71 капейкі, склаўшы 58,8843 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239