Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/27/909449_147852/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:52
27.06.2017 14:09 Фінансы, Эканоміка

Прысутнасць кітайскай UnionPay на фінансавым рынку Беларусі паскорыць гандлёва-эканамічныя працэсы паміж краінамі, лічыць першы віцэ-прэм'ер Мацюшэўскі

Мінск, 27 чэрвеня. Прысутнасць кітайскай UnionPay на фінансавым рынку Беларусі значна паскорыць гандлёва-эканамічныя працэсы паміж дзвюма краінамі, заявіў 27 чэрвеня першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з кіраўніком нацыянальнай плацежнай сістэмы China UnionPay Co., Ltd Шы Венчао.

Падчас сустрэчы, як паведамляе прэс-служба ўрада, Мацюшэўскі адзначыў, што для Беларусі Кітай з'яўляецца важным стратэгічным партнёрам. "Мы надаем вялікае значэнне паглыбленню нашых узаемаадносін і пашырэнню сфер узаемадзеяння і заўсёды рады вітаць прадстаўнікоў буйнога кітайскага бізнесу", — сказаў ён.

"Мы таксама вітаем падпісанне ў красавіку 2017 года мемарандума з "БПС-Ашчадбанкам", які прадугледжвае прасоўванне выпуску ў Беларусі банкаўскіх карт UnionPay і даванне новых відаў інавацыйных прадуктаў", — дадаў Мацюшэўскі.

У сваю чаргу Шы Венчао выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва нацыянальнай плацежнай сістэмы China UnionPay з банкамі Беларусі, падкрэсліўшы пры гэтым існы ў бакоў патэнцыял.

UnionPay International факусуецца на росце і падтрымцы глабальнага бізнесу міжнароднай плацежнай сістэмы UnionPay. На сёння плацежныя карты UnionPay прымаюцца больш як у 160 краінах і рэгіёнах свету, ахопліваючы больш за 41 мільён POS-тэрміналаў і 2 мільёны банкаматаў. Выпушчана ўжо больш за 6 мільярдаў карт UnionPay больш як у 40 краінах і рэгіёнах.

На беларускім рынку China UnionPay Co., Ltd прадстаўленая з 2011 года.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН